Вы тут

Латушка абвясціў пра блакаду пераходу Баброўнікі — Бераставіца

Павел Латушка / Еўрарадыё

Памежны пераход Баброўнікі — Бераставіца з 8 чэрвеня будуць блакаваць з польскага боку беларускія палітычныя актывісты. Пра гэта ў сваім ТГ-канале паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка

Па яго словах, гэта робіцца для таго, каб паказаць Еўропе, што гандляваць з рэжымам Лукашэнкі нельга. 

"Мы патрабуем вызваліць усіх палітычных зняволеных і вярнуць грамадзянам Беларусі права свабодна перамяшчацца, якое рэжым адабраў у беларусаў 21 снежня 2020 года.

Другая мэта нашага пратэсту — сказаць Бруселю, што хопіць слоў "заклапочанасці", "глыбокай заклапочанасці" і "вельмі глыбокай заклапочанасці". Неабходна дзейнічаць. Неабходна ўводзіць магутныя санкцыі, каб спыніць рэпрэсіі ў Беларусі", — заявіў Латушка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.