Вы тут

Квенцін Таранціна ўпершыню стане бацькам

Квенцін Таранціна / Reuters

56-гадовы Квенцін Таранціна ўпершыню стане бацькам, інфармуе people.com. Знакаміты амерыканскі рэжысёр і яго жонка Даніэла чакаюць дзіця. Яны ажаніліся восенню мінулага года. Даніэла Пік — ізраільская спявачка. Яна знаёмая з Таранціна ўжо дзесяць гадоў. За гэты час яны перарывалі адносіны, але з 2015-га зноў пачалі сустракацца, а пасля вырашылі стварыць сям'ю.

people.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.