Курс долара ў Беларусі 4 красавіка вырас больш як на 200 рублёў

Курс долара ў Беларусі 4 красавіка вырас больш як на 200 рублёў

У панядзелак, 4 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара зноў вырас на 210 рублёў і складае 20 206, курс еўра таксама павысіўся на 221 рубель — да 23 002. Затое заўважна знізіўся курс расійскага рубля — з 297,86 да 294,21 беларускага.

Беларускі рубель у параўнанні з кошыкам валют знізіўся на 0,11%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 1 красавіка курс долара знізіўся на 143 рублі і складаў 19 996, курс еўра знізіўся на 47 рублёў — да 22 781, курс расійскага рубля вырас —— з 297,02 да 297,86 беларускага.

Фота: flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі