Курс долара ў Беларусі ўжо меншы за 20 тысяч рублёў

Курс долара ў Беларусі ўжо меншы за 20 тысяч рублёў

У пятніцу, 1 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара зноў знізіўся, на гэты раз на 143 рублі і складае 19 996, курс еўра знізіўся на 47 рублёў — да 22 781, курс расійскага рубля вырас — з 297,02 да 297,86 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,16%.

Нагадаем, у чацвер, 31 сакавіка, курс долара вырас на 6 рублёў і складаў 20 139, курс еўра вырас на 49 рублёў — да 22 828, курс расійскага рубля знізіўся — з 297,49 да 297,02 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі