Курс долара ў Беларусі 23 ліпеня знізіўся
![Курс долара ў Беларусі 23 ліпеня знізіўся](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-2307.jpg.webp?itok=AXOKflUa)
У панядзелак, 23 ліпеня, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся пасля працяглага росту — з 1,9984 беларускага да 1,9895. Затое вырас курс еўра — з 2,3272 да 2,3317 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1505 беларускага (у пятніцу — 3,1481).
Беларускі рубель у адносінах да кошыку валют умацаваўся на 0,08%.