Вы тут

Купалаўскі тэатр пачаў выпускаць ахоўныя маскі

У Беларусі падчас пандэміі каранавіруса існуе дэфіцыт медыцынскіх масак / pixabay.com

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску пачаў выпускаць ахоўныя маскі, паведамляе sb.by. Яго пашывачны цэх ужо вырабіў паўтысячы ахоўных масак для твару не медыцынскага прызначэння. У бліжэйшы час там збіраюцца выпусціць яшчэ большую партыю масак. Іх перададуць у 10-ю гарадскую клінічную бальніцу сталіцы.

У Купалаўскім тэатры назвалі гэты сацыяльны праект "Нетэатральная маска". Ён арганізаваны за кошт пазабюджэтных сродкаў, пры спонсарскай падтрымцы. У тэатры будуць удзячныя за дапамогу ў набыцці матэрыялаў, неабходных для пашыўкі масак.

У Беларусі падчас пандэміі каранавіруса існуе дэфіцыт медыцынскіх масак. Аднак іх вытворчасць нарошчаецца з кожным днём.

Купалаўскі тэатр запрашае далучыцца да праекта іншыя тэатры Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.