Купалаўцы пакажуць спектакль аб фашызме

Купалаўцы пакажуць спектакль аб фашызме

Тэатральная група "Купалаўцы" пакажа 27 сакавіка прэмʼеру. Гэта будзе "Страх і галеча Трэцяга рэйха" Бертальда Брэхта.

Пʼеса "Страх і галеча Трэцяга рэйха" расказвае зусім не пра ўзнікненне нацызму. Гэтае падрабязнае апісанне механізмаў наладжанай сістэмы Брэхт пісаў на падставе сведчанняў відавочцаў і газетных зацемак. Перапоўненыя турмы, росквіт прапаганды, людзі, што не маюць права на сваё меркаванне, паўсюдная галеча і ўсеагульны ліпучы страх. Але чым страшнейшая хлусня, тым меншы яе плён. Тым хутчэй яна зжарэ саму сябе, – адзначаюць "Купалаўцы".

Яны адзначаюць, што Дзень тэатру – сімвалічны дзень, асабліва сёлета, таму што "Купалаўцы" – тэатр без сцэны, у выгнанні.

Глядзіце прэмʼеру сёння а 21-й гадзіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі