Культурысты з 13 краінаў пазмагаюцца за “Гран-пры свету” ў Бабруйску

Культурысты з 13 краінаў пазмагаюцца за “Гран-пры свету” ў Бабруйску

У Бабруйску пройдзе IV Міжнародны турнір па культурызме і фітнесе “Славянскі кубак – 2015”. Ён будзе ладзіцца 6 лістапада ў Палацы мастацтваў горада, паведамляюць у мясцовым выканкаме.

Сёлета турнір атрымаў статус “Гран-пры свету”. Чакаецца, што ў ім возьмуць удзел больш за 100 атлетаў з 13 краінаў: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Бразіліі, Індыі, Ірана і іншых.

Па выніках спаборніцтваў будуць вызначаны наймацнейшыя спартсмены ў намінацыях “Мужчынскі культурызм”, “Жаночы культурызм”, “Мадэльны культурызм”, “Фітнес”, “Постаць”. Таксама на сцэну выйдуць атлеты з абмежаванымі магчымасцямі і дзеці ў паказальных выступленняў па Fit-Kid.

Паўфіналы адбудуцца а 10:00, а фінальнае шоў а 17:00. Мерапрыемства пройдзе пад эгідай міжнародных федэрацый фітнесу і бодзібілдынгу, Беларускай федэрацыі мадэльнага фітнесу і культурызма, пры падтрымцы Бабруйскага гарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Фота: IFBB

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі