Куды падзеліся 620 бюлетэняў? Відавочныя памылкі ў выбарчых пратаколах

Куды падзеліся 620 бюлетэняў? Відавочныя памылкі ў выбарчых пратаколах

Памылкі і парушэнні ў пратаколах выбарчых камісій — звычайная з’ява. Але за памылкі здымаюць кандыдатаў у дэпутаты, а ў камісіі абіраюць нібыта самых дасведчаных, якія не адну выбарчую сабаку з’елі.

Вось пратакол выбарчай камісіі на ўчастку №24, 17 лютага ў іх было 2400 бюлетэняў. Выбаршчыкі атрымалі 17, пасля чаго засталося 1763. Куды падзеліся 620 бюлетэняў?

Куды падзеліся 620 бюлетэняў? Відавочныя памылкі ў выбарчых пратаколах

Еўрарадыё звязалася з выбарчай камісіяй участка №24.

Еўрарадыё: У пратаколе пазначана, што было выдадзена ўсяго 17 бюлетэняў выбаршчыкам, гэта значыць, у вас за ўвесь час датэрміновага галасавання прыйшло 17 чалавек?

Намеснік кіраўніка выбарчай камісіі: Гэта пазначаная колькасць людзей, якія прыйшлі ў апошні дзень датэрміновага галасавання. А ўсяго прагаласавала на датэрміновых выбарах 637 чалавек. Вось таму і не хапае ў пратаколе 620 бюлетэняў.

Але гэта значыць, што выбарчая камісія ўчастка №24 няправільна запоўніла пратакол апошняга дня датэрміновага галасавання. Таму што ў тым самым пратаколе напісана, што “у апошні дзень датэрміновага галасавання указваецца агульная колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні за ўвесь перыяд датэрміновага галасавання”. То бок трэба было ўказаць усе 637 бюлетэняў.

Куды падзеліся 620 бюлетэняў? Відавочныя памылкі ў выбарчых пратаколах

Такая “памылка” сустракаецца паўсюдна. Вось пратакол участка №5 у Мінске. Не хапае ста бюлетэняў. Звычайная памылка.

Куды падзеліся 620 бюлетэняў? Відавочныя памылкі ў выбарчых пратаколах

У выбарчай камісіі ніяк не змаглі пракаментаваць гэта, яны нават не ведалі пра недахоп бюлетэняў. Але паабяцалі разабрацца.

А вось пратакол са Жлобіна, дзе наогул дзіўныя лічбы. Відавочна, што павінна быць 2070 бюлетэняў. Па словах прадстаўніка камісіі, гэтая памылка была выпраўленая.

Куды падзеліся 620 бюлетэняў? Відавочныя памылкі ў выбарчых пратаколах

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі