Ксяндза Андрэя Кеўліча з Горак аштрафавалі на 640 рублёў
![Ксяндза Андрэя Кеўліча з Горак аштрафавалі на 640 рублёў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/45651750_1984978948217099_991209023770460160_n.jpg.webp?itok=bvHmm7Us)
Ксяндза Андрэя Кеўліча з Горак аштрафавалі на 640 рублёў. Пра гэта ён паведаміў у Facebook.
Яшчэ ў красавіку міліцыянеры склалі на святара пратакол пра "распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў...". Падставай для пераследу стаў рэпост з сайта, прызнанага ў Беларусі "экстрэмісцкім". Суд пераносіўся. У выніку Андрэя Кеўліча аштрафавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.