Крызіс зрывае еўрапейцам летнія адпачынкі

Гэта найніжэйшы вынік за 13 гадоў. Як вынікае з даследавання Ipsos, на якое спасылаецца польскі тэлеканал tvn24, прычынай стаў крызіс. Год таму выезд на адпачынак планавалі 58%, а ў 2011-м — 66%.



Асабліва відавочная гэтая тэндэнцыя ў паўднёвых краінах кантыненту, дзе найбольш адчуваецца беспрацоўе. Выезд на адпачынак плануюць сёлета 42% іспанцаў. Год таму іх лік складаў 51%, а два гады таму — 65%.



У Італіі на адпачынак збіраюцца 53% жыхароў. Гэта на 10% менш, чым летась, і на 25% менш, чым у 2011-м. У Бельгіі, якую крызіс пашкадаваў, таксама адзначаны 10-адсоткавы спад (59%).



А вось у Вялікабрытаніі ў параўнанні з мінулым годам наадварот адзначаны рост тых, хто плануе сабе летнія вакацыі — 56%.



Фота — sxc.hu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі