Крызіс дабраўся да Беларускай чыгункі

З-за скарачэння прадукцыі “Беларуськалія” ў чыгуначнікаў зменшыліся аб'ёмы перавозак . Кіраванне Беларускай чыгункі накіравала рэгіянальным структурам загад, паводле якога траціць сродкі на закупкі і паслугі можна толькі ў надзвычайных выпадках. Прычына строгай эканоміі - недахоп сродкаў, які адбіваецца і на працоўным графіку.

Паводле новага загаду, кожны з супрацоўнікаў павінен хаця б на адзін дзень у месяц узяць адпачынак за свой кошт. Бадай, “гуляць” не загадалі толькі праваднікам.

Да супрацоўнікаў Магілёўскага аддзялення чыгункі гэтыя навіны прыйшлі ў сярэдзіне студзеня.

Гаворыць адзін з супрацоўнікаў: – Адна з асноўных крыніц прыбытку Магілёўскага аддзяленьня – менавіта «Беларуськалій» . Ад яго атрымлівалі асноўныя сродкі. З-за крызісу супрацоўніцтва салігорцаў з Расіяй вельмі скарацілася, таму паменелі таварныя перавозкі.

Бюлетэнь Онлайн

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі