Крывушэнка — пра Глеба: У футбол гуляюць не толькі галавой, але і нагамі

Крывушэнка — пра Глеба: У футбол гуляюць не толькі галавой, але і нагамі

Напярэдадні таварыскіх паядыкаў са зборнымі Венгрыі і Фінляндыі галоўны трэнер зборнай Ігар Крывушэнка адказаў на пытанні журналістаў. 6 чэрвеня беларуская каманда гуляе ў Брэсце, а 9-га — у Хельсінкі.

Галоўны трэнер паведаміў, што ў лютым на зборах у Іспаніі ён размаўляў з Цімафеем Калачовым: "Мы прыйшлі да пэўных дамоўленасцяў. Ён ні "так", ні "не" не сказаў, але гэта паказчык таго, што выкрэсліваць Калачова не трэба", — перадае прэс-служба АБФФ словы Крывушэнкі. 

Таксама ён хацеў бы вярнуць у каманду Сяргея Карніленку. Па словах спецыяліста, пэўныя крокі ў гэтым напрамку робяцца, але пакуль складана сказаць, што атрымаецца.

Што датычыць Аляксандра Глеба, то Крывушэнка ўпэўнены, што гэты спартовец павінен гуляць у стартавым складзе каманды. "Будзем за ім глядзець, але ў футбол гуляюць не толькі галавой, але і нагамі. Функцыянальную падрыхтоўку ніхто не адмяняў. Тут важна, каб ён падняў і гэты кампанент", — патлумачыў галоўны трэнер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі