"Крывавая бойня": ЦАХАЛ паказаў кадры ўварвання баевікоў

Убитые в Израиле

Ізраільскія салдаты ля целаў забітых баевікамі ХАМАС / AFP

Армія абароны Ізраіля сабрала замежных журналістаў, каб паказаць рэдкія кадры ўварвання баевікоў ХАМАС.

"Некаторыя кадры і раней распаўсюджваліся ў інтэрнэце, у некаторых выпадках ва ўсечаным і адрэдагаваным выглядзе, але большая частка таго, што мы бачылі, была неадрэдагаванай і вельмі трывожнай", — расказвае журналіст амерыканскага CBS.

Здымаць тое, што паказваў ЦАХАЛ, журналістам забаранілі — сказалі, што з павагі да сем'яў забітых. Але тое, што там было, CBS называе "крывавай бойняй".

Атака ХАМАС на Израиль
Салдаты ЦАХАЛ перад целамі забітых баевікамі / Al Jazeera

"Мы таксама бачылі кадры, на якіх баевікі стралялі з блізкай адлегласці ў дзвюх жанчын, што схаваліся ад страху пад сталом; стралялі ў кіроўцаў, якія нічога не падазравалі, — да таго часу, пакуль іх машыны не спыняліся; выцягнулі скрываўленыя целы з адной машыны і з'ехалі на ёй", — апісваюць у CBS.

Далей — горш.

Як пішуць прысутныя на паказе журналісты, былі і кадры з абезгалоўленымі вайскоўцамі, абвугленымі чалавечымі парэшткамі, у тым ліку маленькіх дзяцей.

У адным з відэа баевікі зайшлі ў дом і загаварылі з дзяўчынкай 7-9 гадоў, якая хавалася пад сталом. "Пасля кароткай размовы яны страляюць у яе", расказаў журналіст Джотам Канфіна, які прысутнічаў на паказе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі