Крыніцам "Чорнай кнігі Беларусі" раяць пакінуць тэрыторыю Беларусі

Агент ГУБАЗіКа завалодаў пэўнай інфармацыяй пра крыніцы ЧКБ / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Агент ГУБАЗіКа завалодаў пэўнай інфармацыяй пра крыніцы ЧКБ / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Каманда Infopoint Media Network звярнулася да "крыніц" "Чорнай кнігі Беларусі" — да людзей, якія ў 2020-2021 гадах праз чат-бот дасылалі для праекта інфармацыю. Справа ў тым, што з верасня 2020 года да траўня 2021-га ў ЧКБ працаваў супрацоўнік ГУБАЗіКа, якому ўдалося ўкараніцца ў ініцыятыву. Дагэтуль дакладна невядома, які аб'ём звестак трапіў у яго рукі. Не выключана, што ўсе даныя пра людзей, якія дасылалі інфармацыю з 1 верасня 2020-га да 23 траўня 2021-га: імёны, прозвішчы, нумары тэлефонаў, фотаздымкі, ID-адрасы карыстальнікаў Telegram.

Каманда Infopoint Media Network заклікае гэтых людзей падумаць пра сваю бяспеку: змяніць нумар тэлефона і выдаліць акаўнт у Telegram, а калі ёсць магчымасць, пакінуць тэрыторыю Беларусі ("каб прадухіліць патэнцыйны крымінальны пераслед і арышт"). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі