Як агент ГУБАЗіКа трапіў у “Чорную кнігу Беларусі”: аповед былой адміністратаркі

Супрацоўнік ГУБАЗіКа / фота носіць ілюстрыцыйны характар
Супрацоўнік ГУБАЗіКа / фота носіць ілюстрыцыйны характар

Не паспеў Франак Вячорка вылезці з аднаго скандалу, як яму прыляцеў чарговы хейт — ад былой адміністратаркі “Чорнай кнігі Беларусі” Яніны Сазановіч.

Тычыцца ён выяўленага ў камандзе ЧКБ агента ГУБАЗіКа. Сазановіч вінаваціць Вячорку ў бяздзейнасці — ніхто не панёс ніякага пакарання, што сілавік прабраўся ў апазіцыйную структуру. Сам Франак адхрышчваецца ад ЧКБ. Маўляў, што ўвогуле не мае дачынення да гэтай структуры.

Яніна Сазановіч стала госцяй нашага эфіру, дзе распавяла сваю пазіцыю. Пераказваем галоўнае са стрыму.  

Калі агент ГУБАЗіКа з’явіўся ў ЧКБ?

Артур з’явіўся ў кастрычніку (2020-га). Калі мяне дадалі ва ўсе працоўныя чаты, праз некалькі дзён з’явіўся і ён. Я зайшла ў перапіску з ім і, аказалася, што ў нас ужо была з ім перапіска. Ён пісаў мне: я супрацоўнік “Белгазпрамбанку” і магу вам дапамагаць тым-та і тым-та. Я спытала, ці можа ён неяк сябе пацвердзіць? Я лічу, што калі ён удзельнічаў у перадвыбарчай гонцы, то праз аднаго-другога чалавека яго асобу могуць пацвердзіць. Але ён нічога не адказаў. На гэтым нашая размова скончылася. Гэтыя перапіскі былі, калі я яшчэ працавала над праектам “Карнікі Беларусі”. Такіх размоваў было шмат, бо над “Карнікамі” працавала адна.  

Я запытала ў Данілы Багдановіча, адкуль гэты чэл? Як ён да нас патрапіў? Ён адказаў: “Ну вось ён напісаў у чат-бот, сказаў, што працуе ў “Белгазпрамбанку” і можа нам дапамагаць. Але я яму ніякай сенсітыўнай інфармацыі не даю. Хай будзе”.

Але якая інфармацыя трапляе да чалавека, які знаходзіцца ў працоўным чаце?
     
Калі кажам канкрэтна пра наш чат, то ён змог нас раздэаноніць. Што ўжо не мала.

То бок фактычна чалавек прыйшоў з вуліцы і адразу трапіў у працоўны чат?  

На ўсе гэтыя пытанні Даніла Багдановіч адказываў, што ён (Артур) робіць шмат спраў. Маўляў, справы вельмі важныя, вы не разумееце. І кожны раз Даніла адказваў: ён дапамог вывезці некалькіх людзей, ён дапамог дабыць вельмі важную інфармацыю.

Але потым мы зразумелі, што гэтая інфармацыя не мела ніякай вагі. Гэта ўсё былі проста словы. Ён рабіў выгляд, што дае нейкую інфармацыю, але пазней аказалася, што яна не была каштоўнай.

Але ўзровень даверу да яго быў вельмі высокі. Даніла Багдановіч быў галоўным, без якога не магчыма было нікога звольніць з праекта, не магчыма было нікога наняць. Вось быў Даніла Багдановіч, які быў адказны за гэта.

А як у гэтым праекце з’явіўся Вячорка?

Франак Вячорка праводзіў сазвоны з “Інфапоінтам”. Я бачыла яго пост, дзе ён напісаў, што сазвон быў толькі адзін. Але гэта хлусня — ён правёў не адзін сазвон, дзе акурат такі і быў гэты ГУБАЗіК.

Калі стала зразумела, што Артур з ГУБАЗіКа?

Для мяне гэта стала відавочна ў траўні 2021-га, калі самалёт з Пратасевічам пасадзілі. Мы патрабавалі правесці нейкае ўнутранае расследаванне. Але на прапановы правесці агульны сазвон Артур не пагаджаўся, калі там буду я. Маўляў, ён мне не давярае. Маўляў, што гэта я агент ГУБАЗіКа.

Была такая сітуацыя, калі я ўжо крычала ў твар: як ты можаш не заўважаць элементарных рэчаў? Калі ён, напрыклад, за тры гадзіны даехаў да Кіева. У дзень, калі ён туды нібыта з’ехаў, з ім павінен быў сустрэцца адзін з актывістаў, каб пацвердзіць яго асобу. І там была мега-гісторыя.

Данілу напісала яго жонка: “Вось Артур даў мне ваш кантакт на выпадак, калі нешта здарыцца. Вось здарылася. Зараз Артур знаходзіцца ў паліцыі ва Украіне. Бо мы былі на вяселлі. І ён там з кімсьці пабіўся за Беларусь. І ён зараз сядзіць і не зможа сустрэцца”. І я тады казала: “Камон, вы разумееце, што зараз аддзел ГУБАЗіКа проста смяецца з таго, як яны разводзяць нас”.

Яшчэ адна фатальная памылка Артура была ў тым, што на адным сазвоне ён сказаў, што публікацыя адрасоў (сілавікоў) не працуе і на “Чорнай кнізе” трэба сканчаць посціць адрасы. Гэта ўсё было ў чэрвені 2021-га году. На ўсе нашыя прэтэнзіі Даніла адказаў: я з ім сазвоньваўся, ён мне паказваў пашпарт. Мы казалі, ты разумееш, што гэта можа быць фэйкавы пашпарт? У выніку так і аказалася.

Пазней мы знайшлі фота гэтага Артура Гайко. Паказалі Данілу і ён кажа, што падобны. Даніла скінуў фотку Артуру, і той пачаў пераконваць, што гэта не ён. Абвялі радзімкі. Але Артур адказваў, што ў яго няма іх. Маўляў, вы бачыце тое, што хочаце бачыць.

Калі ўскрыўся ГУБАЗіК, то Даніла распавядаў Франаку сваю версію таго, што адбылося. Даніла пакрываў сябе. Я так разумею, у Офісе пачаліся нейкія пытанні, якое дачыненне ён меў.

Першае гутарка Данілы Багдановіча з Артурам пасля выкрыцця была ў жніўні 2021-га. Другая — у верасні 2021-га года. Яшчэ пісаў пра студзень 2022-га. І потым у сакавіку, дзе распавёў, што Артур збіраецца назваць свайго сына Даніла. Дарэчы, гэта праўда: першы сын Артура Гайко — Даніла.

Вельмі здзіўляе такі давер аднаго хлопца да іншага          

Я, магчыма, разумею, чаму гэта адбывалася, але гэта вельмі асабістыя рэчы, які не вельмі добра распавядаць. Ён жа супрацоўнік ГУБАЗіКа. У яго была падрыхтоўка. Ён ведаў, каму і што трэба казаць, дзе трэба падтрымаць і гэтак далей.

Пасля таго, як у красавіку 2022-га году стала вядома, што гутарка з ГУБАЗіКам была, я зайшла на старонку яго жонкі. І я пабачыла, што яна сапраўды цяжарная, то бок гэта праўда, якую Артур вырашыў чамусьці распавесці Данілу. Пытанне: чаму?

У той момант я звязалася з “Кіберпартызанамі”, каб сказаць, што трэба завязваць дзяліцца з “Чорнай кнігай” інфармацыяй. Бо я лічу, што гэта небяспечна. Пасты і злівы ў ЧКБ спыніліся.

Потым у ліпені 2022-га у нас з Франакам і іншым супрацоўнікам ЧКБ была размова, дзе мы абмяркоўвалі гэтую сітуацыю, дзе Франак казаў: “Не, трэба нешта рабіць. Трэба аднаўляць прабівы”. Вы бачыце узровень гэтага неразумення сітуацыі?

На тым сазвоне ў мяне на поўным сур’ёзе супрацоўнік ЧКБ пытаўся: “А што не так, калі нават Даніла гутарыць з Артурам? Што такога калі яны (ГУБАЗіК) будуць ведаць, каго яны будуць выкідваць?”. І я кажу, што гэта нейкі сюр, калі мне трэба тлумачыць, што не так у гутарках з ГУБАЗіКам.

Пасля ліпеня Франак мне напісаў, што ён вырашае, што рабіць з Данілам. То бок Франак меў дачыненне да “Інфапоінта”. І Франак можа цяпер казаць, што ён не мае дачыненне да “Інфапоінту”. Ок, ты не маеш справаў з паперамі, але ў цябе ёсць уплыў.

Колькі чалавек пацярпелі ад “агента”?

Нават калі пацярпеў адзін — гэтага ўжо дастаткова. Але я ведаю, што іх не адзін, і не пяць. Я не ведаю дакладную лічбу.

У чым вінаваты Франак Вячорка?

Ён адміністратар “Чорнай кнігі Беларусі”, як і ўсіх астатніх каналаў “Інфапоінта”. Так, можа ён сам і не пісаў паведамленні, але пэўныя загады прыходзілі ад яго. Ён адзін са стваральнікаў “Інфапоінта”. Ён не зрабіў нічога з тым, каб чалавек, які прывёў у каманду супрацоўніка ГУБАЗіКа, атрымаў нейкае пакаранне.

Сярод патрабаванняў Яніны Сазановіч да Франака Вячоркі — аказанне фінансавай дапамогі сем'ям гэтых людзей, садзейнічанне ў эвакуацыі тых, хто яшчэ на волі. Яна патрабуе адхіліць ад працы ў агенцтве "Інфапоінт" людзей, якія ўваходзяць у офіс Ціханоўскай, каб прыбраць цэнзуру, выключыць канфлікт інтарэсаў і ўплыву палітыкаў на СМІ.

Яшчэ адно патрабаванне — неадкладнае адхіленне ад любой працы, звязанай з апазіцыйнай дзейнасцю, Данілы Багдановіча і іншых вінаватых у знаходжанні ў камандзе агента, "а таксама тых, хто наўмысна хаваў гэтую інфармацыю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі