Крыга ледзь не знесла полацкага пенсіянера ў Латвію
![Полацкі пенсіянер апынуўся на крызе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/polack-2102.jpg.webp?itok=VQckZW3j)
Полацкі пенсіянер апынуўся на крызе / МНС
20 лютага полацкім ратавальнікам затэлефанаваў мужчына і паведаміў: на Заходняй Дзвіне каля маста па вуліцы Юбілейнай на крызе знаходзіцца чалавек.
Крыга плыла на адлегласці 60 метраў ад берага. Катар ратавальнікаў Таварыства выратавання на водах дабраўся да мужчыны і даставiў яго на бераг.
Высветлілася, што гэта 89-гадовы пенсіянер. На беразе яго агледзелі медыкі, шпіталізацыя палачаніну не спатрэбілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.