Крутой: Да канца года магчымы кантакт кіраўнікоў дзяржаў наконт інтэграцыі

Крутой: Да канца года магчымы кантакт кіраўнікоў дзяржаў наконт інтэграцыі

Да канца года паміж кіраўнікамі Беларусі і Расіі магчымы нейкі кантакт, пры якім яны абмяркуюць інтэграцыю паміж дзяржавамі. Пра гэта першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой расказаў у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1".

Чыноўнік нагадаў, што няўзгодненымі застаюцца тры пытанні па інтэграцыі паміж дзяржавамі — пастаўкі газу, нафты і падаткі.

"Спадзяемся, што да канца года будзе нейкі кантакт на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў, і яны вызначаць развязкі па гэтых тэмах. Аргументацыя бакоў зразумелая, але неабходна прыняць палітычнае рашэнне", — заявіў Крутой.

Таксама першы віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што пры інтэграцыі не плануецца адмаўляцца ад беларускага рубля і пераходзіць на іншую валюту. "Такія перамовы не вядуцца", — дадаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі