"Крумкачы" прапанавалі Маску купіць іх замест "Манчэстар Юнайтэд"

"Крумкачы" прапанавалі Маску купіць іх замест "Манчэстар Юнайтэд"

Ілан Маск напісаў у Twitter, што плануе купіць сабе футбольны клуб "Манчэстар Юнайтэд". Праз кароткі час бізнэсовец дадаў, што гэта быў жарт, бо ён не купляе футбольныя клубы.

На допіс Маска хутка і іранічна зрэагаваў беларускі футбольны клуб "Крумкачы" 

"Хто думае пра "МЮ", калі ў цябе ёсць "Крумкачы"? З Беларусі. Адкуль? Беларусь! І на вяршыні лігі! Больш трафеяў, чым у "Юнайтэд" у гэтым сезоне", — напісалі беларускія футбалісты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі