Вы тут

Крок для росту банкінгу, але невялікі: навошта беларусам базавыя рахункі

Базавыя рахункі падвысяць якасць і даступнасць банкаўскіх паслуг, адзначае Нацбанк / Еўрарадыё

Базавыя рахункі, якія дзяржбанкі абавязаныя будуць адкрываць з 1 сакавіка 2022 года, павінны ўцягнуць у выкарыстанне банкаўскіх паслуг больш людзей. Такія рахункі дазваляюць праводзіць самыя неабходныя аперацыі бясплатна.

— Асабліва ў сельскай мясцовасці людзі вельмі абмежавана карыстаюцца банкаўскімі паслугамі, калі карыстаюцца наогул, — расказвае старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук. — Механізм базавага рахунку прадугледжвае, што заробкі, стыпендыі, пенсіі і гэтак далей будуць залічвацца на такі рахунак бясплатна. І мэта гэтага — пашырыць пранікненне банкаўскіх паслуг. Гэта актуальна і для студэнтаў, якім па 16-17 гадоў і яны толькі паступілі ва ўніверсітэт. Гэта паскорыць працэс іх знаёмства з банкамі.

Таксама бясплатна можна будзе адкрыць і закрыць такі рахунак, пераводзіць грошы на свае рахункі ўнутры банка, разлічвацца ў АРІП і здзяйсняць іншыя аперацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.