Крэмль не пакрыўдзіўся, што Лукашэнка не паедзе на парад у Маскву

У Крамлі з разуменнем ставяцца да таго, што Аляксандр Лукашэнка хоча адзначыць 9 Мая ў Мінску, а не ў Маскве. З такой заявай у панядзелак выступіў Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.

"Наш найбліжэйшы саюзнік, прэзідэнт Беларусі, будзе прысутнічаць на аналагічным парадзе ў Мінску. І Беларусь абсалютна шырокамаштабна святкуе дзень Вялікай Перамогі", — цытуе "Інтэрфакс" заяву Пяскова. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта адзначыў, Беларусь падзяляе тыя ж пачуцці, якія адчуваюць у святочныя дні расіяне.

Ад прыезду ў Маскву на парад Перамогі адмовіліся больш за два дзясяткі кіраўнікоў краінаў. 18 красавіка падчас суботніка і кіраўнік Беларусі таксама заявіў, што 9 траўня плануе быць у Мінску — прымаць святочны парад.

Лукашэнка распавёў, чаму не паедзе ў Маскву на Дзень Перамогі. Відэа

Расійскія СМІ: Лукашэнка мусіць ехаць на парад у Маскву

Фота — pravdanews.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі