Красовер вылецеў з дарогі на лесвіцу перад Домам культуры ў цэнтры Гродна

ДТЗ у Гродна

ДТЗ у Гродна / newgrodno.by

Красовер Mercedes вылецеў з дарогі на лесвіцу перад Домам культуры ў цэнтры Гродна. Пешаходаў на тратуары ў той момант не было, ніхто не пацярпеў.

Аварыя трапіла на камеру відэаназірання. Па дадзеных ДАІ, здарэнне справакавала таксоўка, пачаўшы разварот з крайняй правай паласы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.