Крадзеж ровараў у Мінску выйшаў на новы ўзровень

Скрадзены ровар выносіцца з пад'езда дома / Скрыншот з відэа мінскай міліцыі

Крадзеж ровараў у Мінску выйшаў на новы ўзровень. Як піша @police_minsk, цяпер зламыснікамі спачатку робіцца здымак ровара, шукаецца пакупнік і толькі пасля яго крадуць.

У Фрунзенскім раёне сталіцы міліцыянеры затрымалі двух 15-гадовых школьнікаў, якія за тры тыдні скралі пяць ровараў. Агульныя страты склалі 1800 рублёў.

Хлопцы заходзілі ў пад'езды жылых дамоў і рабілі здымкі непрышпіленых ровараў, якія захоўваліся ў тамбурах. Пасля ў інтэрнэце яны давалі аб'яву пра іх продаж. Калі знаходзіліся пакупнікі, яны вярталіся ў пад'езд і забіралі чужы ровар, прадавалі яго. У адным з пад'ездаў яны дзейнічалі тры дні, скралі тры ровары.

Распачатыя крымінальныя справы за крадзяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.