Кожны пяты беларус, які звярнуўся па амерыканскую візу, не атрымаў яе
![Кожны пяты беларус, які звярнуўся па амерыканскую візу, не атрымаў яе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viza-0912.jpg.webp?itok=aYUVj6Gt)
Сёлета ЗША адмовілі выдаць турыстычную візу 21,93% беларусаў, якія па яе звярнуліся. Адпаведную статыстыку апублікаваў Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў.
Сярод нашых суседзяў найбольш часта адмовы атрымлівалі грамадзяне Украіны (45,06%). У Латвіі без віз засталіся 18,98% тых, хто звярнуўся, у Літве — 18,67%. У Расіі адмовы атрымалі 15,19%, у Польшчы — 2,76%.
0% адмоў атрымалі грамадзяне Ліхтэнштэйна і Заходняй Сахары. Праўда, у статыстыцы не ўказваецца, колькі менавіта чалавек у гэтых краінах падавалі заяўкі на турыстычную візу ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.