Вы тут

Кот двойчы прарываўся на поле падчас матчу ў Барысаве і стаў тэлезоркай

Барысаўскі кот-заўзятар / vk.com/goats_by

Кот двойчы прарываўся на поле падчас матчу чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе ў Барысаве і стаў тэлезоркай. Адбылося гэта на стадыёне "Гарадскі", дзе гулялі "Смалявічы" і мінскае "Дынама". Першы прарыў адбыўся ў першым тайме, у другой палове адбылася яшчэ адна спроба. У выніку кот вырашыў проста паглядзець футбол, як і ўсе астатнія заўзятары.

Паколькі матч паказвалі ў жывым эфіры, прыгожага барысаўскага ката пабачылі і ў Беларусі, і ў замежжы, дзе таксама глядзяць беларускі футбол.

vk.com/goats_by
vk.com/goats_by
twitter.com/goalsby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.