Колькі ўсяго беларускіх рабочых пайшло ў стачку

"МАЗ за свабоду палітвязняў" / Еўрарадыё
"МАЗ за свабоду палітвязняў" / Еўрарадыё

Беларусы пратэстуюць ужо чатыры месяцы. З цэнтральных вуліц шэсці перамясціліся ў двары. А пра забастоўкі, якія здаваліся такімі рэальнымі ў жніўні, нагадваюць толькі навіны пра адзінкавых рабочых, якія ўступаюць у стачку. Аднак такія навіны з'яўляюцца рэгулярна — кожны дзень.

Мы вырашылі разабрацца, на якіх беларускіх прадпрыемствах яшчэ тлеюць вуглі забастоўкі, і палічыць рабочых, якія ўступілі ў стачку.

"Беларуськалій"

Сколько всего белорусских рабочих ушло в стачку
Рабочы "Беларуськалія" / Еўрарадыё

Па інфармацыі ад сустаршыні стачачнага камітэта Анатоля Бокуна, на цяперашні момант на "Беларуськаліі" ў стачцы ўдзельнічаюць 106 чалавек. Усяго па Салігорску бастуе 119 чалавек. З усіх прадпрыемстваў на "Беларуськаліі" больш за ўсё забастоўшчыкаў, і іх колькасць сапраўды расце кожны дзень.

"Гродна Азот"

Сколько всего белорусских рабочих ушло в стачку
“Гродна Азот” / grodnonews.by

— Цяпер на "Гродна Азот" 35 стачкоўцаў, сем звольненых альбо тых, якія звольніліся па палітычных матывах, гэта значыць тых, хто пад ціскам сышоў "па пагадненні бакоў", якім скарацілі пасады, не працягнулі кантракт, — расказвае адзін з супрацоўнікаў "Гродна Азот".

"Нафтан"

Сколько всего белорусских рабочих ушло в стачку
БЧБ-сцяг на вышцы НАФТАНа / Еўрарадыё

— У стачцы на цяперашні момант 20 нафтанаўцаў. Большасць людзей пайшло ў стачку за апошніх паўмесяца, для такога тэрміну гэта не так ужо і мала. Ведаю, што на полацкім "Шкловалакне" бастуе адна жанчына, спадзяюся, адна яна не застанецца, — расказвае Еўрарадыё работнік НАФТАНа.

МТЗ

Сколько всего белорусских рабочих ушло в стачку
Пратэстоўцы падтрымліваюць завадчан / Еўрарадыё

Гігант МТЗ не бастуе адкрыта. Незадаволенасць пакуль не можа перарасці ў нешта большае.

— У нас пакуль няма стачкама. Усе, хто адкрыта абвясціў пра сваю пазіцыю, былі звольненыя. А наогул у нас забастоўку робяць начальнікі: звальняючы добрых рабочых, яны запаволілі работу мінімум на 30%, — адказвае прафкамавец з МТЗ. — Астатнія бачаць, што адбываецца. Плюс цяпер караюць за найменшую праяву грамадзянскай пазіцыі, і таму людзі пераходзяць на работу па тэхпрацэсе ці ўвогуле адмаўляюцца ад работы. Такіх рабочых досыць шмат.

МАЗ

Сколько всего белорусских рабочих ушло в стачку
Рабочыя МАЗа, якія выйшлі на забастоўку / Еўрарадыё

На МАЗе таксама няма стачкама, але ёсць прафкам. Удзельнік прафкама тлумачыць, што забастоўшчыкаў няма.

— Стачкама няма, ёсць прафкам. 26-га чысла выходзіла да прахадной больш за 100 чалавек. Пасля падзей 26 чысла было звольнена або вымушана сысці па пагадненні бакоў восем чалавек, з іх двое баставала. Гэта тая інфармацыя, што ёсць у нас (магчыма, лічбы большыя). Таксама былі выпадкі атрымання вымоў за адсутнасць на рабочым месцы, але людзей не звольнілі. Ёсць выпадкі непадаўжэння кантрактаў.

БелАЗ

Сколько всего белорусских рабочих ушло в стачку
Самазвалы БелАЗ / belaz.by

— Баставалі тры чалавекі, і іх адразу звольнілі. Дваім мы збіралі матэрыяльную дапамогу, а больш не было чуваць, каб хтосьці баставаў, — расказвае супрацоўнік БелАЗа. — Абстаноўка такая: у гэтым месяцы панізілі заробкі некаторым рабочым. Страйкаваць па-італьянску таксама не атрымліваецца: работы мінімум, дзесьці панізіць прадукцыйнасць немагчыма. Вельмі шмат рабочых перавялі ў іншыя гарады. Зацвердзілі загад на заводзе здаваць тых, хто не працуе, і за гэта прэміі атрымліваць. Наконт прафкама, стачкама нічога пацвердзіць не магу: шыфруюцца, але паведамленні пра стварэнне былі.

"МЭТЗ імя Казлова"

Сколько всего белорусских рабочих ушло в стачку
Акцыя падтрымкі каля МЭТЗ / Белорусские новости

На Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова толькі двое рабочых удзельнічаюць у стачцы.

Два чалавекі ў стачцы, і 24 звольненыя за грамадзянскую пазіцыю. Людзі баяцца нешта мяняць. Мне таксама было страшна, але я перамог у сабе страх і падтрымаў забастоўку, — кажа адзін з мэтзаўцаў, якія стачкуюць.

БМЗ

Сколько всего белорусских рабочих ушло в стачку

— Пра далучэнне да стачкі заявілі дзесяць чалавек. Двое сышлі па пагадненні бакоў "за актыўную жыццёвую пазіцыю". Яшчэ двое трапілі пад непадаўжэнне кантракта за тую ж актыўную жыццёвую пазіцыю, яны прысутнічалі пры спыненні вытворчасці. Яны ўжо звольненыя з завода, а трэці будзе звольнены ў студзені. Гэты спіс, на жаль, расце, — расказвае Еўрарадыё адзін з супрацоўнікаў БМЗ.

Гэта далёка не поўны спіс забастоўшчыкаў на беларускіх прадпрыемствах. Калі на вашым прадпрыемстве праходзіць стачка, але мы пра гэта не ведаем, калі ласка, напішыце нам у "Тэлеграм" @euroradio_minsk.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі