Колькасць палітвязняў у Беларусі набліжаецца да трох соцень

Колькасць палітвязняў у Беларусі набліжаецца да трох соцень

У Беларусі ўжо налічваецца 291 палітвязень. Праваабарончыя арганізацыі аб'явілі пра прызнанне палітзняволенымі яшчэ чатырох чалавек. Гэта — Аляксей Арцецкі, Дзмітрый Буневіч, Дзяніс Іванец і Раман Сідзюк. Іх справы праваабаронцы лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення, спынення крымінальнага пераследу, паведамляе spring96.org.

Арцецкі і Буневіч судом у Брэсце асуджаны адпаведна на паўтары гады і на год і восем месяцаў пазбаўлення волі за "групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК). Іванец узяты пад варту, яму выставілі абвінавачванні ў "масавых беспарадках" (ч. 1 арт. 293 КК). Пад варту ўзялі і Сідзюка, які абвінавачваецца і ў "групавых дзеяннях, якія груба парашаюць грамадскі парадак" і ў "масавых беспарадках" (ч. 2 арт. 293 КК). Усе яны ўдзельнічалі ў пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі