Вы тут

Колькасць фур на мяжы РБ з ЕС упершыню перавысіла 3 тысячы з пачатку восені

Фуры на мяжы / Sb.by

На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам чакаюць выезду больш за 3080 фур, паведамляе Дзяржпагранкамітэт. Колькасць фур у чэргах раней у лістападзе не перавышала 2,5-2,8 тысяч.

На беларуска-польскай мяжы перад пунктам пропуску "Бераставіца" сабралася больш за 410 фур, "Казловічы" — больш за 400.

Выезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакаюць больш за 190 фур, "Катлоўка" — 280, перад "Каменным Логам", "Беняконі" і "Прывалкам" — прыкладна па 450 фур у кожным.

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску "Грыгароўшчына" ў чарзе стаяць больш за 150 грузавікоў, "Урбаны" — больш за 300.

Як паведамляла Еўрарадыё, расійскі бізнес папярэдзіў урад РФ аб рызыках у сувязі з крызісам на мяжы ЕС і Беларусі, праз якую аўтатранспарт перавозіць каля 10% расійскага імпарту. Транспартны калапс перад навагоднімі святамі пагражае не толькі перабоямі з пастаўкамі ў Расію розных тавараў, але і ростам коштаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.