Расійскі бізнес просіць улады РФ вырашыць крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы

Праходжанне мяжы займае да 80 гадзін / AFP / Getty Images
Праходжанне мяжы займае да 80 гадзін / AFP / Getty Images

Кансультатыўны савет па замежных інвестыцыях Расіі звярнуўся з просьбай да першага віцэ-прэм'ера РФ Андрэя Белавусава дапамагчы вырашыць праблему аўтаперавозак з Еўрасаюза ў Расію, звязаную з крызісам на беларуска-польскай мяжы, паведамляе "Коммерсантъ".

Праз мяжу Беларусі з ЕС аўтатранспарт перавозіць каля 10% расійскага імпарту. Савет адзначае, што ў пункце "Баброўнікі" зараз стаіць чарга з фур даўжынёй 25 кіламетраў. Праходжанне мяжы займае цяпер да 80 гадзін, прычым адзін дзень прастою грузавіка абыходзіцца кампаніям мінімум у 500 еўра.

Транспартны калапс перад навагоднімі святамі пагражае перабоямі з пастаўкамі ў Расію розных харчовых і нехарчовых тавараў, у тым ліку першай неабходнасці. Гэтая сітуацыя можа прывесці да росту коштаў у Расіі, выказвае занепакоенасць Савет. Выкарыстанне іншага транспарту для дастаўкі грузаў прывядзе да росту затрат. Пры гэтым на аб'язных маршрутах праз Літву і Латвію таксама назіраюцца заторы.

Па словах крыніцы газеты "Коммерсантъ", расійскі бізнес спадзяецца "на палітычнае вырашэнне пытання".

Як паведамляла Еўрарадыё, Польшча разглядае магчымасць больш сур'ёзных эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі — аж да закрыцця беларуска-польскай мяжы са свайго боку. Краіна гатова закрыць пункты пропуску і магчымасці для транзіту і гандлю, каб "аказаць эканамічны націск на рэжым Лукашэнкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі