Колькасць ахвяраў ад выбухаў у кітайскім Цяньцзіне вырасла да 112 чалавек

Колькасць загінулых ад выбухаў на складзе ў кітайскім партовым горадзе Цяньцзіне вырасла да 112 чалавек. Яшчэ 95 чалавек лічацца зніклымі без вестак, 85 з іх, як мяркуецца, з'яўляюцца пажарнікамі. Каб апазнаць 88 загінулых, патрабуецца дадатковая генетычная экспертыза.

У лякарнях горада застаюцца 722 чалавекі, сярод якіх 58 знаходзяцца ў крытычным стане, перадаюць інфармагенцтвы.

На месца трагедыі прыбылі дадатковыя каманды спецыялістаў хімічнай абароны. Гэта звязана з пагрозай заражэння мясцовасці цыянідам. Як прызнаўся начальнік штаба Пекінскай ваеннай акругі Шы Луцзэ, на складзе, які выбухнуў, быў высокатаксічны цыянід. Паводле папярэдніх ацэнак, яго колькасць складала некалькі соцень тон.

Першы выбух адбыўся 12 жніўня. Пасля яго пачаўся моцны пажар, які выклікаў яшчэ некалькі выбухаў. 15 жніўня на месцы здарэння прагрымелі яшчэ некалькі выбухаў.

У Цяньцзіне прагрымелі новыя выбухі (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі