У Цяньцзіне прагрымелі новыя выбухі (відэа)

Некалькі новых выбухаў прагрымелі ў суботу на месцы надзвычайнага здарэння ў кітайскім горадзе Цяньцзін, дзе ў сераду здарыўся пажар на складзе з небяспечнымі рэчывамі. Тады здарыліся два магутныя выбухі, якія забралі жыцці 85 чалавек, перадае ria.ru са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы.

Новыя выбухі сёння раніцай не былі магутнымі, аднак улады эвакуююць мясцовых жыхароў з-за пагрозы распаўсюду таксічных рэчываў. Тры аўтобусы з людзьмі ўжо выехалі з раёна здарэння, яшчэ адзін аўтобус рыхтуецца да адпраўкі.
Раней на месца выбуху прыбылі ваенныя ў касцюмах хімічнай абароны. Яны будуць шукаць выжылых.

Буйная катастрофа адбылася ў прамысловым горадзе Цяньцзін позна ўвечары ў сераду. На складзе лагістычнай кампаніі Ruihai Logistics здарыліся два выбухі магутнасцю ў 3 і 21 тону ў трацілавым эквіваленце. Пасля выбухаў пачаўся моцны пажар, плошча якога склада каля 20 тысяч квадратных метраў. Загінула 85 чалавек, 720 трапілі ў лякарні.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі