Кнігі Святланы Алексіевіч правяраюць на экстрэмізм

Рэспубліканская камісія правярае кнігі нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч на наяўнасць экстрэмізму. Гэтую інфармацыю сайту zerkalo.io пацвердзілі ў Міністэрстве культуры. 

"Ёсць рэспубліканская камісія па экстрэмізме. Туды накіраваныя кнігі Алексіевіч. У Міністэрства культуры паступіў зварот, і мы іх здалі на экстрэмісцкую камісію, паступілі ў адпаведнасці з законам", — кажуць чыноўнікі.

У камісію ўваходзяць 20 чалавек. Узначальвае яе дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, а ў мінулым міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Таксама ў камісі ёсць намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, прадстаўнікі КДБ, ГУБАЗіК, Следчага камітэта і г.д.

Калі кнігі Алексіевіч прызнаюць экстрэмісцкімі, іх могуць канфіскаваць з дзяржаўных бібліятэк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.