Па кнізе Алексіевіч "У вайны не жаночы твар" хочуць зняць амерыканскі тэлесерыял

Па кнізе Алексіевіч "У вайны не жаночы твар" хочуць зняць амерыканскі тэлесерыял

Па кнізе беларускай пісьменніцы і нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч "У вайны не жаночы твар" хочуць зняць амерыканскі тэлесерыял. Пра гэта паведаміў выдавец Барыс Пастэрнак.

"Пасля ашаламляльнага поспеху "Чарнобыля", знятага амерыканскай стрымінгавай кампаніяй HBO, за правы на новы серыял разгарнулася міжнародная канкурэнцыя, — піша ён у Facebook. — Не магу пакуль выдаваць падрабязнасці, але дамова падпісаная, падрыхтоўчы перыяд пачаўся".

Алексіевіч кажа, што праект паставілі на паўзу з-за вайны ва Украіне.

Кніга "У вайны не жаночы твар" выйшла ў 1985 годзе. Яна складаецца з аповедаў жанчын-удзельніц Другой сусветнай вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі