Кнігі для пяцікласнікаў падаражэюць у тры разы

Як інфармуе партал tut.by, у параўнанні з мінулым годам набор кніг для вучня 2-га класа падаражэе толькі на 50 рублёў — да 28300 рублёў. А вось для пяцікласніка тарыф вырас адразу з 23 тысяч да 72300 рублёў.

Чыноўнікі патлумачылі такое падаражанне тым, што канчатковая лічба залежыць ад года выпуску падручнікаў. Чым яны навейшыя, тым больш за іх давядзеца плаціць. Самыя дарагія кнігі ў наступным годзе будуць у 10-класнікаў, для іх камплект каштуе 83700 рублёў.

Больш падрабязна пра кошты школьных падручнікаў у новым навучальным годзе гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі