Кнігі чытае менш за палову беларусаў

Кнігі чытае менш за палову беларусаў

Мастацкую літаратуру з рознай перыядычнасцю чытаюць менш за палову беларусаў, астатнія не бяруць кнігі зусім. Такія вынікі даследавання, якое правёў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, піша tut.by.

Падчас маніторынгу, які адбыўся ў 2016 годзе, было апытана 3,8 тысячы чалавек, кажа навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі Кірыл Стаселька.

Паводле апытання, мастацкую літаратуру чытаюць толькі 49%. А штодня чытаюць кнігі каля 7% рэспандэнтаў, яшчэ 16% чытаюць адзін або некалькі разоў на тыдзень. 10% чытаюць мастацкую літаратуру некалькі разоў на месяц, а радзей за адзін раз на месяц — яшчэ 15%.

Сучаснай беларускай літаратурай цікавяцца 12% грамадзянаў Беларусі. Яшчэ 57% кажуць, што не чытаюць беларускія кнігі, а астатняя траціна не змагла адказаць на пытанне.

Цікавыя адказы на пытанне пра творы сучасных беларускіх аўтараў, прачытаныя за апошнія тры гады. Больш за 2% апытаных не маглі згадаць ніводнага аўтара.

Першую пяцёрку самых чытаных склалі наступныя аўтары: 

Уладзімір Караткевіч (згадалі 1,3% ад усіх апытаных)

Святлана Алексіевіч (1,2%)

Васіль Быкаў (0,7%)

Іван Мележ (0,4%)

Наталля Батракова (0,4%).

Штодня беларускіх аўтараў чытаюць 0,5% рэспандэнтаў. Па адным або некалькі разоў на тыдзень чытаюць яшчэ 2%. Пару разоў на месяц да беларускай кнігі звяртаюцца 2,7%, а яшчэ больш за 7% — нават не кожны месяц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі