Вы тут

Кнігі Бахарэвіча "Мае 90-я" няма ў прэтэндэнтах на прэмію Гедройца

Лагатып прэміі Гедройца

Беларускі ПЭН-цэнтр абвясціў поўны спіс кніг, якія сёлета прэтэндуюць на прэмію Гедройца — самую вядомую з недзяржаўных літаратурных узнагародаў. У яго ўвайшлі 34 кнігі, выдадзеныя ў 2018 годзе. 

У спіс не трапіла кніга мемуараў Альгерда Бахарэвіча "Мае дзевяностыя", якая выйшла летась у выдавецтве "Янушкевіч". Паведамляецца, што аўтар даслаў у сакратарыят прэміі ліст з адмовай ад удзелу ў конкурсе: “Гэтым лістом я хачу афіцыйна паведаміць Вам, што мной было прынятае рашэнне не ўдзельнічаць сёлета ў розыгрышы прэміі Ежы Гедройца. Такое рашэнне прынятае з шэрагу самых розных прычын, якія маюць як светапоглядны, так і творчы, а таксама асабісты характар. Мае погляды на літаратуру і літаратурны працэс не дазваляюць мне браць удзел у прэміяльнай гонцы”.

Новы Статут прэміі дазваляе аўтару зняць сваю кнігу з прэміі падчас фармавання поўнага спісу. Ранейшыя правілы такога не дазвалялі. 

Нагадаем, што ў папярэднія гады Бахарэвіч двойчы займаў другое месца на прэміі Гедройца і адзін раз — трэцяе. 

Поўны спіс намінантаў 

1. Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”
2. Яўген Аснарэўскі. Трыкутнік Караля. — Электронная кнігарня Янушкевiч
3. Алесь Аркуш. Спадчына. — Полацак: Выдавецкая ініцыятыва "Полацкае ляда"
4. Сяргей Белаяр. Расследаванні інспектара Сарвы. — Мінск: Галіяфы
5. Алена Брава. Садомская яблыня. — Мінск: Галіяфы
6. Алесь Бычкоўскі. Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры. — Мінск: Галіяфы
7. Зміцер Вішнёў. Калі прыгледзецца — Марс сіні. — Мінск: Янушкевіч
8. Валер Гапееў. Пазл. — Мінск: Галіяфы
9. Радзім Гарэцкі. Апантаны Бацькаўшчынай. Жыццёвы меландж-2. — Мінск: Кнігазбор
10. Адам Глобус. Казкі сталічныя. — Мінск: Кнігазбор
11. Андрэй Горват. Прэм’ера. — Мінск: Медысонт
12. Зоя Доля. Час пасля Саюза. — Мінск: Медысонт
13. Сяргей Дубавец. Д’ябал запрэжаны ў плуг. — Вільня: Логвінаў
14. Зінаіда Дудзюк. Гонды. — Брэст: Альтэрнатыва
15. Кацярына Захарэвіч. Вогненны птушкалоў. — Мінск: Кнігазбор
16. Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. Кніга 1. — Мінск: Пазітыў-цэнтр
17. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў
18. Мікола Калядны. Судуманьне. — Мінск: Галіяфы
19. Алесь Кіркевіч. Самурай. — Мінск: Кнігазбор
20. Сцяпан Корф. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. — Мінск: Кнігазбор
21. Алесь Мара. Ад Магніта-Балабуя да Готланда. — Мінск: Галіяфы
22. Уладзімір Мароз. Тры сшыткі (Том 2. Выбранае ў трох тамах). — Мінск: Галіяфы
23. Віктар Марціновіч. Ноч. — Мінск: Кнігазбор
24. Вінцэсь Мудроў. Помнік літары Ў. — Мінск: Янушкевіч
25. Людміла Рублеўская. Пантофля Мнемазіны. — Мінск: Янушкевіч
26. Ільля Сін. Libido. — Мінск: Кнігазбор
27. Дар'я Трайдэн. Крыштальная ноч. — Мінск: Кнігазбор
28. Станіслава Умец. Сэрца Сакры. — Мінск: Мастацкая літаратура
29. Андрэй Федарэнка. Сузіральнік. — Мінск: Кнігазбор
30. Каміла Цень. Сакрэт фірмы. — Электронная кнігарня Янушкевiч
31. Каміла Цень. Я прыду за табой у аўгусце. — Электронная кнігарня Янушкевiч
32. Сяргей Шапран. У пошуках сэнсу. Інтэрв'ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч. — Смаленск: Інбелкульт
33. Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. — Мінск: Янушкевіч.
34. Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода