Кніга рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя" афіцыйна прызнаная "экстрэмісцкай". Такое рашэнне вынес 17 траўня суд Мінскага раёна.
Раней кнігу палічыла "экстрэмісцкай" экспертная камісія пры Мінаблвыканкаме.
Акрамя таго, у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіў зборнік гістарычных артыкулаў пад рэдактурай Анатоля Тараса "Беларусь на распутье". Рашэнне наконт яе прыняў 13 траўня суд Цэнтральнага раёна Мінска.