Кітайцы прывезлі ў Беларусь "суперхуткі станок" для вырабу ахоўных масак

Кітайцы прывезлі ў Беларусь "суперхуткі станок" для вырабу ахоўных масак

Кітайцы прывезлі ў Беларусь "суперхуткі станок" для вырабу ахоўных масак. Ён ужо працуе тры дні і "друкуе" іх па 30 тысяч за дзень. А хутка будзе па 60 тысяч масак за суткі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк. Паводле яго слоў, станок усталявалі ў Гродне. Маскі вырабляюцца з спанбела. А ў бліжэйшы час паступіць "асабліва фільтруючы матэрыял", які выкарыстаюць у іх вытворчасці.

Андрасюк паведаміў, што штодня ў краіне вырабляецца 1,5-2 млн ахоўных масак. У сістэме "Белфармацыі" і "Белмедтэхнікі" іх запасы складаюць больш за 4,5 млн. Але ажыятаж ужо спадае, масак сталі прадаваць менш (раней — 100-300 тысяч за дзень, цяпер — 70-80 тысяч) кажа намеснік міністра.

На раніцу 29 красавіка ў Беларусі налічвалася 13 181 выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 84 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі