Кіраўнікі Беларусі і Расіі сустрэнуцца сёння ў Мінску на Форуме рэгіёнаў

Кіраўнікі Беларусі і Расіі сустрэнуцца сёння ў Мінску на Форуме рэгіёнаў

Кіраўнікі Беларусі і Расіі сустрэнуцца сёння ў Мінску на ІІІ Форуме рэгіёнаў.  Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прымуць удзел у пленарным пасяджэнні форума. Сярод удзельнікаў мерапрыемства — кіраўнікі саюзных структур, а таксама прадстаўнікі органаў улады абедзвюх краін.

Таксама Лукашэнка і Пуцін правядуць асобную сустрэчу, на якой плануюць абмеркаваць рэалізацыю рашэнняў, прынятых на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы 25 лютага і іншыя актуальныя пытанні расійска-беларускіх адносінаў. Сярод іншага яны абмяняюцца меркаваннямі пра вынікі пасяджэння 31 траўня Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, які прайшоў у Астане і перспектывах далейшага пашырэння інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках ЕАЭС.

Форум рэгіёнаў адкрыўся ў беларускай сталіцы ўчора, 7 чэрвеня, ён разлічаны на два дні. Яго мэтай з’яўляецца наладжванне сацыяльна-эканамічных сувязяў паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі. Сёлета яго асноўнай тэмай сталі ўзаемаадносіны дзвюх краін у сферы працоўных адносінаў і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі