Кіраўніка прыватнай тэлекампаніі ў Гомелі двойчы судзілі за "экстрэмізм"

Віталь Філінскі

Віталь Філінскі / Вконтакте

Ужо двойчы за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" асудзілі вядомага гомельскага бізнесоўца, заснавальніка і дырэктара прыватнай рэкламнай тэлекампаніі "ФілТВ" Віталя Філінскага, піша "Флагшток".

Першы суд напрыканцы сакавіка прысудзіў яму 15 сутак арышту, а потым яго асудзілі паўторна — і зноў на 15 сутак. Мяркуецца, што падставай для пераследу маглі быць публікацыі або рэпосты ў сацсетках. Дарэчы, пасля арышту старонкі Філінскага ў Фэйсбуку і "Вконтакте" былі выдаленыя.

Яго кампанія "ФілТВ", якая існуе з 1996 года, засталася без кіраўніцтва. Неўзабаве пасля арышту Філінскага яго намеснік Андрэй Віннікаў знік без вестак. Уначы 1 красавіка ён выйшаў з дому ў невядомым кірунку і не вярнуўся. Міліцыя і валанцёры шукаюць яго ўжо два тыдні.

Кіраўніка прыватнай тэлекампаніі ў Гомелі двойчы судзілі за "экстрэмізм"
Абвестка пра пошук Андрэя Віннікава

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі