Вы тут

Кіраўнік так званай "ДНР" адмовіўся ад беларускіх міратворцаў

Дзяніс Пушылін / ria.ru

Так званая "Данецкая народная рэспубліка" не мае патрэбы ў беларускіх міратворцах для забеспячэння парадку на сваёй тэрыторыі і межах. Пра такую заяву кіраўніка ДНР Дзяніса Пушыліна паведамляе РІА "Новости".

"З гэтымі задачамі самастойна і цалкам эфектыўна спраўляюцца ўласныя праваахоўныя органы рэспублікі. Таму прапанову беларускага кіраўніцтва аб увядзенні на нашай мяжы іх кантынгенту мы з удзячнасцю адхіляем", — адказаў Пушылін.

Па яго словах, Беларусь ужо зрабіла свой унёсак у мірны працэс тым, што дала пляцоўку для перамоваў.

Як распавядала Еўрарадыё, на сустрэчы з украінскімі журналістамі 26 верасня Аляксандр Лукашэнка выступіў з прапановай увесці беларускі міратворчы кантынгент на Данбас. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.