Кіраўнік СК: Вінаватыя ў гібелі салдата на палігоне пад Мінскам вызначаныя

Кіраўнік СК: Вінаватыя ў гібелі салдата на палігоне пад Мінскам вызначаныя

Следчыя ўжо вызначылі вінаватых у смерці шарагоўца Дзмітрыя Удода на палігоне пад Мінскам. Яны будуць прыцягнутыя да адказнасці. Пра гэта 6 мая паведаміў журналістам старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, перадае tut.by.

Справа аб гібелі салдата пры няшчасным выпадку знаходзіцца ў актыўнай стадыі расследавання.

Як паведамлялася раней, Дзмітрый Удод загінуў 4 красавіка падчас планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы. Паводле інфармацыі Мінабароны, вайскоўцы тэрміновай службы парушылі меры бяспекі пры дзеяннях па ўзбраенні баявых машын. 

"На жаль, але часам парушэнне тэхнікі бяспекі прыводзіць да такіх трагічных выпадкаў. Я думаю, што мы абавязкова паінфармуем грамадскасць, калі будзе выстаўленае абвінавачванне", — заявіў Іван Наскевіч.

Раней з'яўлялася інфармацыя, быццам загінулы Удод праходзіў сведкам па справе іншага загінулага шарагоўца — Аляксандра Коржыча. Кіраўнік Следчага камітэта абверг гэтыя звесткі: "Гэта няпраўда".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі