Кіраўнік Мінскай вобласці Аляксандр Турчын лавіў дыверсантаў
![Аляксандр Турчын / shahter.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/12111.jpg.webp?itok=aJLHwxIJ)
Аляксандр Турчын / shahter.by
У чацвер у Салігорскім раёне прайшлі вучэнні тэрытарыяльнай абароны. У іх паўдзельнічаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.
Паводле легенды вучэнняў, дыверсійна-разведвальныя групы мелі задачу патрапіць на тэрыторыю помпавай станцыі № 3 у Салігорску. Газета "Шахцёр" піша, што яны павінны былі сапсаваць помпу ўздыму вады і ўзарваць дамбу. "Дыверсанты" правялі разведку з дапамогай беспілотніка. Аднак іх заўважылі байцы тэрытарыяльнай абароны. Выданне падкрэслівае, што нядаўна іх трэніравалі пад Асіповічамі вагнераўцы. Атаку яны адбілі. "Дыверсанты" ж пасля няўдачы на аўтамабілі паехалі ў бок Старобіна, а пасля перасоўваліся пешшу. Там іх вылічылі з дапамогай фотапасткі і ліквідавалі байцы тэрытарыяльнай абароны і "манеўранай групы".
![Кіраўнік Мінскай вобласці Аляксандр Турчын лавіў дыверсантаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/DSC00144.jpg.webp?itok=5aEIr0gT)
![Кіраўнік Мінскай вобласці Аляксандр Турчын лавіў дыверсантаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2244.jpg.webp?itok=vUkgCzvj)
![Кіраўнік Мінскай вобласці Аляксандр Турчын лавіў дыверсантаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/DSC09739.jpg.webp?itok=XRg7xd5j)
![Кіраўнік Мінскай вобласці Аляксандр Турчын лавіў дыверсантаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/DSC09893.jpg.webp?itok=VxMFpPGj)
![Кіраўнік Мінскай вобласці Аляксандр Турчын лавіў дыверсантаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/DSC09724.jpg.webp?itok=0wCI0kGR)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.