Кіраўнік Канстытуцыйнага суда Літвы: Беларускія суддзі заслугоўваюць санкцый

Дайнюс Жалімас / Facebook
Дайнюс Жалімас / Facebook

Кіраўнік Канстытуцыйнага суда Літвы заклікае ўнесці ў санкцыйныя спісы сваіх беларускіх калегаў. Пра гэта Дайнюс Жалімас напісаў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку":

апошняй сваёй пастановае Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь прызнаў антыканстытуцыйнымі любыя спробы народа Беларусі абараніць свой дэмакратычна выбар лепшай, вольнай будучыні. Cуд заплюшчыў вочы на ​​відавочныя доказы фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а таксама на злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя аўтарытарным рэжымам за апошнія некалькі тыдняў. Тым самым cуд адрокся ад служэння праву як такому і вызначыў сябе як інструмент расправы саслабленага дыктатара над большасцю, якая адмаўляе яго", — лічыць Жалімас.

Юрыст дадае, што на сцяне галоўнай залы Канстытуцыйнага Суда Літоўскай Рэспублікі — перад вачыма суддзяў — залатымі літарамі напісана: "Curantes iura iuvant" — "Права абараняе таго, хто яго паважае". "З дэмакратычным дзяржаўным ладам несумяшчальная ўзурпацыя ўлады, адбіранне права свабоднага голаса, суд без следства і права на юрыдычную абарону, міліцэйскае свавольства, палітычны пераслед, катаванні і цэнзура. З прававой дзяржавай несумяшчальныя прадажныя суддзі і суды, — дадае Дайнюс Жалімас. — Імёны такіх [беларускіх. — Еўрарадыё] "cуддзяў" заслужылі не залатыx літар, a для пачатку ўнясення ў санкцыйныя спісы паслугачоў нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі".

Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня заступіўся за беларускіх суддзяў. "Я гатовы з кім заўгодна спрачацца, што самы незалежны суд — у Беларусі. Няхай ніхто не смяецца. Вы ж ведаеце, наколькі я аберагаю вас ад рознага кшталту накатаў ці тэлефонных просьбаў і размоваў", — сказаў ён, сустракаючыся са старшынёй Вярхоўнага суда Беларусі Валянцінам Сукалам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі