Вы тут

Кіраўнік "Белай Русі" прапануе ўвесці ліцэнзіі для блогераў

Генадзь Давыдзька / Еўрарадыё 

Усіх блогераў трэба ўзяць пад жорсткі кантроль заявіў старшыня грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Генадзь Давыдзька.

Ён падкрэсліў, што блогеры істотна ўплываюць на грамадскую думку. "Але яны не атрымліваюць ні ліцэнзіі на сваё вяшчанне, незразумела, якая ў іх адукацыя, маральнае аблічча, але яны дапушчаныя", — прыводзіць БЕЛТА словы Давыдзькі.

Інтэрнэт ён параўнаў з цёмным лесам уначы, куды ніхто не адпусціць гуляць сваё дзіця, а блогераў назваў ваўкамі. "За лайк яны гатовыя душу прадаць, яны гатовыя маму падпаліць, каб толькі потым мільён лайкаў атрымаць", — заявіў кіраўнік "Белай Русі".

Ён прапанаваў узяць усіх блогераў пад кантроль, класіфікаваць іх і выдаваць ім ліцэнзіі. 

Давыдзька вядомы тым, што ў часы свайго дэпутацтва прапаноўваў легалізаваць прастытуцыю і зарабляць на сэкс-турызме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.