Вы тут

Кіраўнік беларускага ўрада правядзе ў Маскве перамовы па інтэграцыі

У Маскве пройдуць перамовы кіраўнікў урадаў Беларусі і Расіі / БЕЛТА

14 ліпеня ў Маскве пройдуць перамовы прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і старшыні ўрада Расіі Міхаіла Мішусціна.

Паводле звестак БЕЛТА, мяркуецца абмеркаваць "шырокае кола актуальных пытанняў двухбаковых адносін Беларусі і Расіі, у тым ліку ў кантэксце інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы". Паведамляецца, што асаблівую ўвагу кіраўнікі ўрадаў нададуць пытанням гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Перамовы пройдуць у пашыраным складзе.

Перамовы па інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй актывізаваліся ў другой палове 2019 года. Паведамлялася, што бакі ўзгаднілі ўсе "дарожныя карты", акрамя адной — 31-й.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.