Кіраўнік Беларусі абурыўся творцамі, якія выступілі за змену ўлады

Кіраўнік Беларусі абурыўся творцамі, якія выступілі за змену ўлады

Беларусь апынулася ў цэнтры інфармацыйнай барацьбы, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні беларускаму народу і парламенту.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што неадукаваны чалавек — страшны чалавек у будучыні: "Таго, хто думае айфонам ці тэлефонам, яго будуць дзяўбаць, крамсаць і ціснуць яму не на свядомасць, а на падсвядомасць. /.../ Калі мы, вядучыя краіны, за гэта не возьмемся, то будзем мець свет хаосу"

Па словах Лукашэнкі, свет увайшоў у эпоху каляровых рэвалюцый і гібрыдных войнаў і сацсеткі за апошні месяц напоўніліся брудам. "Я не кажу пра тых, каго я вырасціў сам, сваімі грудзямі... Вы паглядзіце на нашых творцаў. Яны ж учора радаваліся, спявалі, выгіналіся. што з імі зрабілася за суткі?" — абурыўся кіраўнік дзяржавы акторамі, спевакамі і тэлевядоўцамі, яуія выступілі за змену ўлады ў краіне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі