Вы тут

Кіраўнік Акадэміі навук Гусакоў: "Роля навукі — быць разам з уладай"

Уладзімір Гусакоў / СТБ

"Роля навукі — быць разам з уладай", — Пра гэта старшыня Прэзідыўму Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў заявіў на апаратнай нарадзе па выніках 2020 года.

Падводзячы вынікі года, кіраўнік НАН выступіў супраць несанкцыянаваных "дзеянняў і праяў".

"Трэба вельмі шчыльна працаваць з усімі органамі дзяржкіравання, з уладай на аўтарытэт краіны.

Ні ў якім выпадку не дапускаць ніякіх несанкцыянаваных дзеянняў і праяў.

Я асабліва ўдзячны шматлікім кіраўнікам нашых акадэмічных арганізацый за іх правільную грамадзянскую пазіцыю, за недапушчэнне супрацьстаяння навукоўцаў і ўлады.

Роля навукі — быць разам з уладай.

Тое, што мы не дапусцілі расхіствання Акадэміі навук, яе развалу, утрымалі навукоўцаў, у гэтым вялікая заслуга ўсяго кіруючага складу Акадэміі. Мы захавалі Акадэмію і яе кадравы патэнцыял і гатовыя і далей працаваць з кіраўніцтвам краіны і на эканоміку краіны", — прыводзіць яго словы газета "Навука".

Як выглядае "ўтрыманне навукоўцаў" можна пабачыць на прыкладзе Інстытута гісторыі. Як распавядала Еўрарадыё, за апошнія месяцы ўстанова страціла каля дзясятка навукоўцаў: сем чалавек звольненыя, пяць самі напісалі заявы на звальненне на знак салідарнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.