Вы тут

Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі можа атрымаць новую прэферэнцыю

Беларускім санаторыям за мяжой цяпер будзе прасцей працаваць

Чыноўнікі вынеслі на грамадскае абмеркаванне праект указа, які ўносіць змены ў парадак правядзення дзяржаўных закупак. Адно з прапанаваных новаўвядзенняў датычыцца Кіраўніцтва справамі прэзідэнта (КСП).

Так, з-пад дзеяння заканадаўства аб закупках могуць вывесці замежныя ўстановы, якія належаць КСП. Аргументацыя такая: КСП валодае пяццю санаторыямі ў Сочы, Туапсэ, Крыме, Друскінінкаі і Юрмале. Яны адначасова вымушаныя падпарадкоўвацца заканадаўству краін, у якіх размешчаныя.

Фактычна гэтыя санаторыі змогуць закупляць тавары і паслугі ў рэзідэнтаў краін знаходжання толькі з абмежаваннямі мясцовага заканадаўства. У тэорыі гэта зробіць працэс закупак і менш празрыстым: як мы даведаемся, якія закупкі будуць праходзіць праз санаторый у Крыме?

Акрамя таго, дзеянне заканадаўства не будзе распаўсюджвацца на закупкі для забеспячэння дзейнасці "афіцыйных прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання ў замежных установах", гэта значыць для накіраваных на працу ў амбасадах чыноўнікаў.

Зрэшты, гаворка сапраўды можа ісці пра большую выгоднасць і прастату правядзення закупак. Пры гэтым іх празрыстасць аб'ектыўна можа пацярпець.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.