Кіраўніца прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі Андрэа Віктарын у эфіры Еўрарадыё

Кіраўнік Беларусі атрымаў запрашэнне на саміт Усходняга партнёрства, які ў лістападзе пройдзе ў Бруселі. Ці паедзе ён туды, пакуль дакладна не вядома, але гэта ўжо відавочная змена стаўлення да Аляксандра Лукашэнкі з боку Еўрасаюза. Ці азначае факт такога запрашэння, што для ЕС сёння галоўным з’яўляецца спакой у нашым рэгіёне, а пытанне правоў чалавека ў Беларусі адышло на другі план? Што ці хто перашкаджае збліжэнню Мінска і Бруселя? На якія праекты ў Беларусі ідзе еўрапейскае фінансаванне? Ці патрэбная Беларусь Еўропе на фоне ўнутраных праблем ЕС?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын.

Слухаць эфір можна па гэтай спасылцы. Відэатрансляцыю са студыі глядзіце на нашых старонках у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", а таксама на канале YouTube.